Свята-Міхайлаўская царква (Астрамечава)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры з рысамі стылю позняга класіцызму. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1846 годзе[1]. Фундатаркай царквы была Ганна Сузіна (1780—1846), жонка Юзафа Швыкоўскага (1780—1823)[2]. Побач з царквой знаходзіцца крыж з трыма надмагільнымі плітамі, надпісы на якіх былі затынкаваны ў 1950-я гг. Мяркуецца, што ў склепе пад помнікам могуць быць пахаваныя Ганна Сузіна (1780—1846) і Юзаф Ігнацій Пузына (1800—1874), дзед знакамітага паэта, пісьменніка і гісторыка Юзафа Эдварда Пузыны (1878—1949 гг.)[2]. Архітэктура![]() ![]() Пабудавана з бутавага каменю і цэглы, абнесена цаглянай агароджай. Тры простыя чатырохсценныя аб’ёмы аб’яднаны ў падоўжна-восевую кампазцыю. Сцены акантаваныя і расчлянёныя атынкаванымі і пабеленымі плоскімі і руставанымі лапаткамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Новая стылёвая арыентацыя на формы старажытнарускай архітэктуры праявілася ў надбудове над прытворам васьміграннага яруса шатровай званіцы з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Такая ж галоўка па цэнтры вільчыка вальмавага даху. Гэты стылёвы сімбіёз надае архітэктуры храма пераходны эклектычны характар. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму з усходу далучана трохсценная апсіда. У перакрытую плоскай бэлечнай столлю малітоўную залу выступаюць хоры з дэкаратыўнай разной агароджай[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia