Свята-Пакроўская царква (Буховічы)
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у аграгарадку Буховічах Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. ГісторыяЗнаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1674 годзе з цэглы і дрэва манахамі-дамініканцамі як касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі Пухальскіх. У 1832 годзе касцёл перададзены праваслаўным. Перабудоўваўся ў 1862 і 1870 гадах падрадчыкам Сідароўскім па даручэнні мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, у 1877 годзе — архітэктарамі Мсціславам Барташэўскім і Канстанцінам Увядзенскім. 24 чэрвеня 1881 года царква асвечана пасля чарговага капітальнага рамонту.
АрхітэктураПомнік архітэктуры барока. У 1889 годзе да прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам прыбудавана трох’ярусная званіца (верхні ярус — драўляны шатровы васьмярык), адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над апсідай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане асноўны аб’ём і апсіда з рызніцай, накрытыя вальмавымі дахамі. Вуглы храма ўмацаваны контрафорсамі. Уваход фланкіруюць 2 магутныя пілоны з паўкруглымі нішамі-конхамі. Інтэр’ерУнутраная прастора перакрыта бэлечнай столлю з трохвугольнай формай па цэнтры, драўляным разным іканастасам (спраектаваны ў 1877 годзе архітэктарам Розенам) падзелена на малітоўную залу і апсіду ў агульных габарытах асноўнага аб’ёму. У апсідзе знаходзіцца абраз-таблетка XVIII стагоддзя «Спас з дзяржавай» і на адвароце «Маці Божая Адзігітрыя». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia