Свята-Успенская царква (Дабраволя)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дабраволі Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. ГісторыяПабудавана ў 1859 годзе з дрэва па праекце інжынера Леанарда Кржыжаноўскага[1]. Па іншых крыніцах, узведзена ў 1840 годзе. Асвячэнне храма адбылося ў 1861 годзе[2]. У часы знаходжання Дабраволі ў складзе Польскай Рэспублікі і Вялікай Айчыннай вайны храм не закрываўся. У 1968 годзе будынак адабралі ў вернікаў. Адкрыта пасля заняпаду ў 1989 годзе[2]. У 1990 годзе дах быў пакрыты ацынкаванай бляхай замест гонты. У 2007 годзе быў афарбаваны фасад. У 2009 годзе праведзены ўнутраны рамонт, пафарбаваны сцены, праведзена электрычнасць[2]. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Цэнтральны кубападобны зруб накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаны квадратныя пад двухсхільнымі пакрыццямі аднолькавыя па габарытах прытвор і апсіда. Сцены ашаляваны гарызантальна. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны разныя фрызы, падзоры, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў і дзвярэй. У інтэр’еры — абраз XIX стагоддзя «Разасланне апосталаў». ЗваніцаПобач пастаўлена званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: каркаснае чатырохслуповае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia