Святлана Леанідаўна Абрамовіч
Святлана Леанідаўна Абрамовіч (нар. 9 красавіка 1954, г. Рэчыца) — беларуская мастачка. БіяграфіяСкончыла ў 1970 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў П. Масленікава і А. Бельцюковай. Удзельніца мастацкіх выставак з 1977 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў г. Мінску[1]. ТворчасцьПрацуе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (габелен, батык), а таксама ў галіне мастацкай распрацоўкі інтэр'ераў, жывапісе, акварэлі. Стварае касцюмы для аматарскіх калектываў. Сярод твораў: габелены «Музы» ў Салігорскім музычным вучылішчы[1] (1988[2]), «Купалле на Палессі» ў Мазырскім музычна-педагагічным вучылішчы (у сааўтарстве), «Трывожны кліч» у рэстаране «Беларусь» (Брэст)[1], «Прарастанне» (2000), «Вытокі» (2002), дамавік «Балака» (2005), дамавік «Гарэза» (2007), «Далеч» (2008); батыкі «Світанак» (1982), «Песня» (1983), «Мая Радзіма» (1985)[2], «Колас»[1], «Поры года» (1986), «Музы» (1988); жывапісныя палотны «Думы на Сянежы» (1991), «Сустрэча з Гурзуфам» (1992), «Тупік» (1993), «Ніць Арыядны» (1994), «Настальгія» (1995); акварэлі «Па той бок» (1996), «Кветкі познія» (1997) і інш[2]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Рэчыцкім краязнаўчым музеі, фондах БСМ[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia