Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Свіслацкая сярэдняя школа імя А. Р. Чарвякова» — установа сярэдняй адукацыі ў г. п. Свіслач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяБыла адчынена 10 студзеня 1935 года як Дукорская пачатковая школа[1]. У 1955 годзе атрыманы статус васьмігадовай школы. У 1968 годзе атрыманы статус сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. У 1970 годзе навучальная ўстанова была пераназвана ў Свіслацкую сярэднюю школу. У 1973 годзе школе прысвоена імя А. Р. Чарвякова. ![]() У 1974 годзе здадзены ў эксплуатацыю новы будынак, разлічаны на 370 месцаў. З пачаткам будавання Мінскай АТЭЦ дзяцей у пасёлку прыбавілася і школа працавала ў тры змены[2]. У 1994 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы будынак школы, разлічаны на 686 месцаў. У 1997 годзе былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДАТУ. У 1998 годзе адкрыты музей «Мый родныя кут». У 2005 годзе былі адкрыты ліцэйскія класы пры БДПУ імя М.Танка. З 2007 года дзейнічаюь профільныя і ліцэйскія класы пры БНТУ. З 2009 года працуе краязнаўчы музей.[3]. МузейУ 1973 годзе былая настаўніца геаграфіі Ганна Аляксандраўна Канаш пачала ствараць музей А. Р. Чарвякова ў школе. У музеі сабрана шмат матэрыялаў пра слыннага дзяржаўнага дзеяча Беларусі[4]. Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia