Школа № 2 (Мар’іна Горка)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() ![]() У 1915 годзе па шматлікіх просьбах чыгуначнікаў Лібава-Роменскай чыгункі ў Мар’інай Горцы была адчынена пачатковая школа. У пабудаванай школе вучылася 20 чалавек. У 1921 годзе школа была перайменавана ў чыгуначную 2-й ступені з рускай мовай навучання, дзе было толькі 5 класаў. У 1933 годзе школа пачала працаваць у новым будынку, пабудаваным на месцы цяперашняй школы. Будынак ўяўлял сабою літару П. Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе будынак школы згарэў. Пасля вайны ў 1944 годзе школа пачала працаваць ў былым будынку райсабеса і суда. У 1959 годзе школа перайшла ў новы трохпавярховы будынак. У 1983 годзе да будынка школы была зроблена прыбудова навучальнага корпуса з актавай і спартовай залай, сталовай, стралковым цірам, швейнай майстэрняй [1][2]. Вядомыя выпускнікіЗ 2-га па 5-ы класы вучыўся Ігар Лучанок, беларускі кампазітар і педагог.
Настаўніцкі калектыў
Дырэктары школы
Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia