Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Азярычына Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяАзярычынскія дзеці пачалі вучыцца ў 1875 годзе. У кастрычніку 1875 года працаваў Максім Разумаў, які меў педагагічную адукацыю, навучаліся 24 хлопчыкі. У 1877 годзе, па рашэнню земства пабудавалі невялікае памяшканне, якое было перададзена пад школу. Памяшканне знаходзілася ў цяперашняй вёсцы Ленінск (ранейшая назва Астраўкі). З 1907 года школа называлася народным вучылішчам. У 1911 годзе настаўнікам, і выкладчыкам Закона Божага працаваў Язэп Багушэвіч, які закончыў Маладзечанскую духоўную семінарыю. Пры Азярычынскай школе была невялікая бібліятэка, у якой знаходзілася некалькі экзэмпляраў розных твораў педагагічнага, рэлігійнага і гістарычнага зместу. У 1911 годзе ў школе вучыліся 74 вучня, з іх — 59 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак. У 1912 годзе пачалося будаўніцтва новага будынка школы і працягвалася 2 гады. У 1914 годзе новы будынак быў здадзены ў эксплуатацыю. У 1925 годзе школа была трохкамлектная з беларускай мовай навучання. У 1926 годзе школа стала чатырохкамплектнай. З 1925 да 1940, а затым з 1944 да 1945 года дырэктарам быў Рыгор Шэлег, ураджэнец вёскі Азярычына. У сувязі з адкрыццём 1927 годзе школы ў Шалягах, Дубраўцы, Кухараўцы і Вераб’ёўцы, Азярычынская школа становіцца двухкамплектнай. У 1934 годзе школа ператворана ў няпоўную сярэднюю, працавала толькі шэсць класаў. Вучні сёмага класа хадзілі у Дудзічы ці Вузляны. У 1938 годзе адбыўся першы выпуск Азярычынскай няпоўнай сярэдняй школы. Сямігадовую адукацыю атрымаў 21 чалавек. У 1934—1941 гадах Азярычынскую сямігадовую школу закончыла 140 чалавек. Настаўнікамі тады працавалі Язэп Багушэвіч, муж і жонка Восіп і Ганна Яскульдовічы, сёстры Марыя і Ганна Адзярэйкі, Леакадзія Дарашкевіч, Сцяпан Палачанін, Марыя Зялёнка, Мікалай Грыбоўскі, Зінаіда Цюхай, Сяргей Пісарчык, муж і жонка Рыгор Шэлег і Лідзія Рабцэвіч. У гады вайны галоўны будынак школы, пабудаваны яшчэ ў 1914 годзе, быў разбураны. У 1952 годзе, дзякуючы дырэктару школы Пётру Пракаповічу, асноўнае памяшканне школы было ўзноўлена. У 1954 годзе школа стала сярэдняй, ў школе былі адкрыты восьмы і дзявяты класы. У 1956 годзе адбыўся першы выпуск. Сярэднюю адукацыю атрымала 36 чалавек. Восенню 1973 года ў праграму будаўніцтва школ Мінскай вобласці было ўнесена і будаўніцтва новай школы ў Азярычыне. Будоўля пачалася ў студзені 1974 года і працягвалася дзесяць месяцаў. Школа будавалася паводле праекту як тыпавая васьмігадовая на 320 месцаў, з 8 класнымі пакоямі і двума кабінетамі — фізікі і хіміі. 3 2004 школа мае назву « Азярычынская дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад-базавая школа» . З 2011 года — Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа». У 2013 годзе школа стала называцца Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа» [1]. Азярычынскую школу наведваюць вучні з Вераб’ёўкі, Таварскіх, Кухараўкі, Ленінска, Узлян. Вядомыя выпускнікі
Дырэктары школы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia