Септымій Север
Септымій Север — Луцый Септымій Север Пертынакс (146—211): рымскі імператар (193—211), сын Публія Септымія Геты і Фульвіі Піі. БіяграфіяБыў абвешчаны імператарам панонскімі легіёнамі ў час смуты 193 года. Яго канкурэнты, Пясцэній Нігер і Альбін, неўзабаве былі забітыя. Септымій Север паходзіў з Паўночнай Афрыкі, з Лептыс Магны, і ўсё жыццё размаўляў на лаціне з афрыканскім акцэнтам. Ён паспрыяў росквіту Лептыс Магны ў час свайго праўлення, але не любіў Рыма, і дазволіў кіраваць горадам Плаўціну, з дачкой якога ажаніў свайго сына Каракалу. У 198 г. Септымій Север абвясціў Каракалу суправіцелем, а малодшага сына, Гету, цэзар. Паставіў сабе вялікую трыумфальную арку на рымскім форуме. Быў жанаты з Юліяй Домнай, з роду сірыйскіх жрацоў. Сын - Луцый Публій Септымій Гета. Вядомыя выявы Септымія Севера разам з сям'ёй на медальёне, што захоўваецца ў Афінах, і на камеях[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia