Скандэрбег
Скандэрбег або Георг Кастрыёці (алб.: Gjergj Kastrioti Skënderbeu; 6 мая 1405 — 17 студзеня 1468) — правадыр антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальны герой Албаніі, услаўлены ў народных песнях. БіяграфіяЮнацтваНарадзіўся малодшым сынам у сям'і албанскага князя Гьёна (Іаана) Кастрыёці, які ў венецыянскіх дакументах называецца «магутным венецыянскім сеньёрам, ганаровым грамадзянінам Венецыі і Рагузы[5]». У раннім дзяцінстве быў аддадзены султану Мураду II заложнікам. Там Георг ён прыняў іслам пад імем Іскандэр-бей, або Скандэрбег, і праславіўся, змагаючыся на баку Асманскай імперыі, удзельнічаў у многіх бітвах і паказваў такую мужнасць, што туркі празвалі яго Іскандэр, гэта значыць Аляксандр (імя Аляксандра Македонскага заўсёды было на Усходзе сінонімам героя). Пасля вяртання (уцёкаў) на радзіму[6] Іскандэр-бей (у албанскай транскрыпцыі Скандэрбег) узначаліў супраціўленне асманскім акупантам. ПаўстаннеПрычынай паўстання албанцаў на чале са Скандэрбегам было абвяшчэнне 1 студзеня Уладзіславам III крыжовага паходу супраць асманаў, які скончыўся 10 снежня 1444 года паразай крыжакоў каля Варны і гібеллю самога караля. Калі вясной 1443 года венгерскі палкаводзец Янаш Хуньядзі вызваліў ад асманаў горад Ніш, Скандэрбег адрокся ад іслама, зноў прыняў хрысціянства і падняў паўстанне ў Албаніі. Абвешчаны албанскімі старшынямі правадыром ўсіх албанцаў, ён перамог асманаў на Чорным Дрыне, а потым, заключыў саюз з Венгрыяй і вымусіў Мурада ІІ зняць аблогу албанскага горада Круя. У лістападзе 1443 года ён быў абвешчаны кіраўніком княства Кастрыёці. Нанёс паражэнні войскам асманаў у 1449 і 1451 гадах. З няменшым поспехам Кастрыёці супраціўляўся султану Мехмеду II і пасля захопу Канстанцінопаля асманамі (1453) заключыў выгодны для Албаніі мір. У 1461 годзе Скандэрбег быў прызнаны султанам (падзішахам) Мехмедам ІІ правіцелем Албаніі. Неапалітанскі кароль Фердынанд I даў Георгу Кастрыёці тытул герцага Сан-П'етра ва ўзнагароду за дапамогу супраць Рэнэ Анжуйскага. У 1463 годзе Скандэрбег разарваў з блаславення Папы Пія II мір з асманамі і зноў нанёс ім некалькі вельмі адчувальных паражэнняў. Мехмед ІІ гатовы быў накіраваць супраць яго ўсе свае сілы, але ў 1468 годзе Кастрыёці памер ад малярыі. Пасля яго смерці прыйшла смерць і албанскага суверэнітэту.
Ушанаванне
Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia