Kарта свету з указаннем узроўню пісьменнасці паводле краін (Даклад пра развіццё чалавека 2013). Шэры колер — няма даныхКарта свету з указаннем індэкса адукацыі паводле краін (Даклад пра развіццё чалавека 2007/2008))
Спіс краін прыводзіцца па Дакладзе праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый за 2009 год[1].
У гэтым дакладзе выкарыстоўваюцца даныя пра пісьменнасць сярод сталага насельніцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) ад красавіка 2007 года, якія складзены з нацыянальных ацэнак і ацэнак, заснаваных на Глабальнай мадэлі прагнозу пісьменнасці, распрацаванай у 2007 годзе.
Нацыянальныя ацэнкі заснаваны на сабраных ЮНЕСКА свежых даных пісьменнасці паводле краін, атрыманых з нацыянальных перапісаў насельніцтва ці абследаванняў у перыяд паміж 1995 і 2005 гадамі. Калі свежых даных не маецца, выкарыстоўваюцца ацэнкі ЮНЕСКА, заснаваныя на нацыянальных даных, сабраных да 1995 года.
Многія краіны з высокім узроўнем даходу пасля дасягнення высокага ўзроўню пісьменнасці спынілі збор статыстыкі пісьменнасці. Пры разліку індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП), узровень пісьменнасці ў такіх краінах прымаецца роўным 99,0 %.
Пры зборы даных пра пісьменнасць часцяком методыка ацэнкі колькасці пісьменных людзей вызначаецца краінамі па-рознаму. Некаторыя краіны выкарыстоўваюць для ацэнкі даныя пра завяршэнне ступеняў адукацыі, але метады вымярэння наведвальнасці школ ці заканчэння гадавога курсу навучання могуць адрознівацца. Таму ацэнкі ўзроўню пісьменнасці павінны выкарыстоўвацца з асцярожнасцю.