Станіслаў Сяргеевіч Сазановіч
Станіслаў Сазановіч (нар. 6 сакавіка 1992) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2010 быў выкуплены гомельскім клубам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомеля», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы. У сезоне 2013 вярнуўся з арэнды і стаў іграком асновы «Гомеля». Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Кандрацьевым. У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3]. У «Нафтане» гуляў галоўным чынам за дубль, за аснову згуляў у 5 матчах, дзе найчасцей выкарыстоўваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Гомель»[4]. Неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасці асноўнага правага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[5]. Па выніках сезона 2015 «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым не менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненне з клубам[6] і па выніках сезона 2016 дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сезоне 2017 заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе. У студзені 2018 года пакінуў «Гомель»[7] і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»[8]. Стаў іграком стартавага складу, у жніўні і верасні 2018 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У верасні 2020 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[10], дзе таксама стаў іграком асновы. У снежні 2020 па заканчэнні кантракта пакінуў бабруйскі клуб[11]. У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў клуб. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia