Станіслаў Юр’евіч Матулайціс
Станіслаў Юр’евіч (Стасіс Юргевіч) Матулайціс (літ.: Stasys Matulaitis; 12 кастрычніка 1866, вёска Сцебулішкі, Марыямпальскі раён, Літва — 10 красавіка 1956, Вільня) — літоўскі і беларускі гісторык, паэт, медык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), доктар гістарычных навук (1934). БіяграфіяЗ літоўскай сялянскай сям’і. У 1891 скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў у 1896 годзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. Арыштаваны ў 1898 і сасланы на 3 гады ў Валагодскую губерню. У руска-японскую вайну 1904—1905 гадоў ваенны ўрач. У 1906—1907 гадах разам з В. Міцкявічусам-Капсукасам выдаваў у Вільні газету «Naujoji Gadynė». З 1908 займаўся медыцынскай практыкай. У 1917 рэдагаваў у Маскве літоўскую газету «Socialdemokratas ». З 1917 член РКП(б). З 1918 у Вільні, рэдагаваў газету «Tiesa». З 1920 працаваў урачом; выкладаў у Марыямпальскай гімназіі. У 1925 г. эміграваў з Літвы ў БССР, пасяліўся ў Менску. З 1927 кіраўнік літоўскага сектара Інбелкульта, з 1928 акадэмік БелАН, з 1929 загадчык кафедры гісторыі, з 1931 дырэктар Інстытута гісторыі, з 1935 па —1936 дырэктар Інстытута нацыянальных меншасцей БелАН. Доктар гістарычных навук (1934). Пражываў у кватэры № 41 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску. У жніўні 1937 выключаны з ВКП(б); арыштаваны 17.2.1937 ва ўласнай кватэры. Рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР ад 15.8.1939 прыгавораны да высылкі ў Казахстан тэрмінам на 5 гадоў. Вярнуўся ў Вільню ў канцы 1945; працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы. Рэабілітаваны 20.5.1957. Асабовая справа М. № 11289-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па гісторыі Літвы, даследаваў рэвалюцыйныя падзеі 1863 г. у Літве, паказаў сацыяльна-эканамічнае становішча Літвы напярэдадні паўстання, сацыяльнае ўтрыманне паўстання і яго наступствы. Вывучаў літоўскі нацыянальна-вызваленчы рух у канцы XIX — пачатку ХХ ст. Аўтар больш за 20 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Сям'яМеў дачок Катрэ (Кацярыну; 1900-1938), таксама гісторыка, і Альдону (1901–1986). Асноўныя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia