Стараволя
Стараво́ля[3] (трансліт.: Staravolia, руск.: Староволя) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на захад ад горада Пружаны, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы-Цэнтральныя — Брэст-Цэнтральны. Насельніцтва — 657 жыхароў, 251 двор (2005). НазваПаводле мясцовай легенды, назва паселішча паходзіць ад слова «воля», якую тут атрымалі старыя вартаўнікі пушчы, што ахоўвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ў Вільню[4]. ГісторыяУпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1537 годзе, калі каралева Бона падаравала Старую Волю Свята-Троіцкаму касцёлу ў Шарашове. За расійскім часам — дзве вёскі ў Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні[5][6] (Стараволя 1 і Стараволя 2[1]). У 1886 годзе ў абодвух вёсках разам 646 жыхароў, 64 двары. Дзейнічалі царква, вятрак, кузня, карчма. На пачатку XX стагоддзя 982 жыхары. У 1882 годзе ў прыватным памяшканні была адчынена народнае вучылішча. У 1898 годзе для яе было пабудаванае новае памяшканне, якое захавалася да нашага часу (цяпер гэта правае крыло сучаснай школы). У Першую сусветную вайну дзейнасць вучылішча спынілася. З верасня 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Шарашоўскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета. Падчас нямецкай акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну былі забітыя 62 жыхары вёскі, 55 старавольцаў загінулі або прапалі бязь вестак на франтах. Будынак школы занялі немцы. У 1944 годзе аднавіліся заняткі ў савецкай школе. У 1956 да будынку было прыбудаванае яшчэ адно крыло. У 1968—1988 гадах у школе працаваў таксама Старавольскі навучальна-кансультацыйны пункт Пружанскай вячэрне-завочнай СШ. З 17 снежня 1956 года — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 1036 жыхароў; у 1970 годзе — 952 жыхары; у 2001 годзе — 687 жыхароў, 275 двароў[7]; у 2003 годзе — 652 жыхары, 255 двароў. 1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў № 242 Старавольскі сельсавет расфарміраваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Велікасельскага сельсавета[8]. ІнфраструктураДзейнічаюць аддзяленне сувязі, базавая школа-сад, Дом культуры, 2 крамы. Рамонтна-механічныя майстэрні, фельчарска-акушэрскі пункт, ветпункт, філіял ААБ «Беларусбанк». ТранспартВёска налічвае 7 вуліц: Вазнішчыка, Піянерская, Перамогі, Савецкая, Свабоды, Школьная і 17 верасня з завулкам. Аўтамабільная дарога Р81 Пружаны — граніца Рэспублікі Польшча[9]. Памятныя мясціны
Страчаная спадчына
Выбітныя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia