Панашэму
Панашэму (саманазва Ponaschemu, у перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове. НарысПанашэму складаецца з нямецкіх і ніжнелужыцкіх элементаў, лексіка мовы змяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая. Мова ўжывалася да перыяду 1950-х гадоў. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальда з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з-за кпінаў з боку гарадскіх жыхароў і прыхільнікаў чыстай лужыцкай мовы. У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, бо тагачасныя вясковыя жыхары, будучы двухмоўнымі, перайшлі на нямецкую мову. ПрыкладДзіцячы вершык 1890 года, запісаны нямецкім даследчыкам Вілібальдам фон Шулебургам у мясцовасці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт панашэму запісаны паводле лужыцкай арфаграфіі:
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia