Старое Высокае (Ельскі раён)
Старо́е Высо́кае[2] (трансліт.: Staroje Vysokaje, руск.: Старое Высокое) — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Насельніцтва 333 чал. (2004). ГеаграфіяЗнаходзіцца за 27 км на захад ад горада Ельск і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Калінкавічы — Оўруч), за 204 км ад Гомеля[3]. Аўтамабільная дарога звязвае вёску з Ельскам. Каля вёскі праходзяць меліярацыйныя каналы. ГісторыяУпершыню вёска Высокае Мазырскага павета Мінскага ваяводства згадваецца ў пачатку XVIII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яна падзялілася на дзве вёскі — Старое і Новае Высокае. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старое Высокае апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле вынікаў перапісу 1897 года тут дзейнічала царква, працавала крама; вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласці. У 1905 годзе тут адкрылася школа. У 1908 годзе вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласці. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia