Старавысокаўскі сельсавет
Старавысо́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Старое Высокае. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Старавысокаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Чапаеўка[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2003 чалавекі[3], з іх 89,7 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 4,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1590 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia