Старынкі (Віцебскі раён)
Стары́нкі[1] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 10 км на поўдзень ад Віцебска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка на лініі Віцебск — Орша. ГісторыяУ 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Белева ва ўладанні езуітаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў складзе маёнтка Сялюты Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 81 дзесяцін зямлі, адносілася да Ласосінскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Шумянскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе створаны калгас імя Молатава. У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёсакВерацяі і Клетчына, у 1939 годзе — вёсак Ракава-1, Ракава-2 і Ціханяты. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 40 двароў, загубілі 6 мірных жыхароў, 15 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўскіх захопнікаў на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавалася часткова, колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Русакоўскім сельсавеце, з 22 снежня 1960 года — у Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Світанне». У 2003 годзе ў складзе КСУП «Рудакова». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia