Ступішча
Сту́пішча[1] (трансліт.: Stupišča, руск.: Ступище) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 6 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк. ГісторыяУ 18 стагоддзі вёска Ступіцкая ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Цялятнікі ва ўладанні касцёла. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 50 дзесяцін зямлі, адносілася да Цяляцінскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 9 двароў, 9 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны. З 22 снежня 19060 года ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Рудакова». У 2003 годзе ў складзе ААТ «Рудакова». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia