Васількі (Віцебскі раён)
Васількі́[1] (трансліт.: Vasiĺki, руск.: Васильки) (да 30 ліпеня 1964 года Чухвары́[2]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 14 км на паўднёвы захад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк. ГісторыяВядома з 16 стагоддзя пад назвай Чухвары ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць Сапегаў. У 1591 годзе вёска, уласнасць аршанскага падкаморыя Рыгора Сапегі. У 18 стагоддзі вёска Чухварава ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1785 годзе вёска ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У 19 стагоддзі ў Астравенскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. Адносілася да праваслаўнага Дарагакупскага прыхода Праабражэнскай царквы. Працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін, млын. У 1909 годзе мела 317 дзесяцін зямлі, належала Навасёлкаўскай сельскай грамадзе. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Прафінтэрн», у ім працавала кузня. У 1936 годзе ў Васількі пераселены жыхары вёсак Бутрымаўкі, Тамашэнкі-1 і Тамашэнкі-2. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія знішчылі тут 28 двароў. На франтах загінулі 44 жыхары і 4 у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася не поўнасцю. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба КСУП «Прагрэс». Насельніцтва
ІнфраструктураУ 2018 годзе працаваў сельскі клуб-бібліятэка. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia