Хамішчава
Хамі́шчава[1] (трансліт.: Chamiščava, руск.: Хомищево) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 18 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 9,5 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка на лініі Віцебск — Орша. ГісторыяУ 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Цялятнікі ва ўладанні касцёла. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 221 дзесяцін зямлі, адносілася да Аніськаўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе створаны калгас «Шлях сацыялізму». У 1936 годзе ў Хамішчава пераселены жыхары вёсак Ходанава і Ульянава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія знішчылі 65 двароў і 11 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, 32 жыхары загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны. З 22 снежня 1960 года вёска ў Ноўкінскім сельсавеце. Вёска ў складзе ААТ «Рудакова». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia