Старыя Ляды
Стары́я Ля́ды[1] (трансліт.: Staryja Liady, руск.: Старые Ляды) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Новаялчанскага сельсавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (15 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 42 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 3 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі — Оўруч — Палтава), 161 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана аднабакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з XIX стагоддзя як вёска Ляды ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска Ляды падзялілася на 2 — Старыя Ляды і Новыя Ляды. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года фашысты спалілі 26 двароў. Уваходзіла ў склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia