Стасіс Шымкус
Стасіс Шы́мкус (літ.: Stasys Šimkus; 4.2.1887, в. Мацішкяй, Ковенскі павет, Літва — 15.10.1943) — літоўскі кампазітар, дырыжор, педагог. БіяграфіяУ 1908 годзе скончыў Варшаўскі музычны інстытут па класу аргана[2]. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю ў 1914 годзе. Вучыўся ў А. Лядава, М. Штэйнберга, Я. Віталса[2]. Падчас вучобы наведваў пасяджэнні Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1914—1920 гадах жыў у ЗША, дзе кіраваў літоўскім хорам, арганізоўваў канцэрты, выдаваў часопіс[2]. У 1921—1922 гадах удасканальваўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі[2]. У 1923 годзе арганізаваў музычнае вучылішча ў Клайпедзе, у 1934 — таварыства па зборы народных мелодый. У 1930—1933 гадах С. Шымкус кіраваў студэнцкім хорам Каўнаскага ўніверсітэта, у 1933—1936 гадах — інспектар па музычным пытанням Міністэрства асветы Літвы[2]. Пасля 1940 года прымаў удзел у будаўніцтве музычнай культуры Літоўскай ССР[2]. Творчасць![]() Аўтар твораў розных жанраў: опера «Вёска каля маёнтка» (1941), сімфанічная паэма «Нёман» (1930), песня-кантата «Да светлай будучыні», апрацоўкі літоўскіх і беларускіх народных песень (апрацоўваў народныя песні і танцы для спектакляў Першай беларускай трупы І. Буйніцкага; часткова апублікаваны ў «Беларускім спеўніку…» Л. Рагоўскага, 1911). Кіраваў хорам, які ў 1911 годзе выступіў разам з трупай І. Буйніцкага на беларускай вечарынцы ў Пецярбургу. Аўтар музыкі да пастаноўкі «Паўлінкі» Янкі Купалы (1913; Беларускі навукова-літаратурны гурток, Пецярбург). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia