Стэн Стурэ Старэйшы
Cтэн Стурэ (Старэйшы) (шведск.: Sten Sture den äldre; каля 1440 — 14 снежня 1503) — рэгент Швецыі з 16 мая 1470 па 18 кастрычніка 1497 года (1-ы раз), і з лістапада 1501 года (2-гі раз), які сваёй дзейнасцю падрыхтаваў канчатковае скасаванне Кальмарскай уніі і аднаўленне шведскай дзяржаўнасці. Біяграфія![]() Паходзіў з феадальных вярхоў шведскага грамадства. Пасля смерці Карла Кнутсана (1470 год) быў абраны рэгентам Швецыі. Абапіраючыся на сялян і бюргераў, ён захоўваў сваё становішча на працягу 26 гадоў насуперак моцнай апазіцыі дзяржаўнага савета, які імкнуўся да уніі. У 1471 годзе ў бітве пры Брункебергу армія пад яго камандаваннем разбіла армію дацкага караля Крысціяна I. Шмат зрабіў для ўзняцця дабрабыту краіны і для асветніцтва, а таксама для цэнтралізацыі і ўмацавання апарата кіравання. У 1477 годзе ім быў заснаваны ўніверсітэт ва Упсале і амаль адначасова было ўведзена ў краіне кнігадрукаванне. Не быўшы ў стане перашкодзіць абвяшчэнню Кальмарскай уніі ў 1483 г., ён, аднак, адцягнуў фактычнае яе аднаўленне да 1497 года, калі кароль дацкі Ганс, закліканы шведскім дзяржаўным саветам, разбіў пад Ратэбра шведскую армію і замкнуў самога Стурэ ў Стакгольме. Ён працягваў, аднак, і пасля таго займаць першае месца ў дзяржаве, прымірыўся з дзяржаўным саветам, які хутка расчараваўся ва уніі, і калі ў 1501 годзе ў краіне ўспыхнуў агульны мяцеж, быў другі раз абраны рэгентам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia