Сцяг Еўропы
![]() Сцяг Еўропы ўяўляе сабою 12 залатых пяціканцовых зорак, размешчаных па кругу, аналагічна лічбам на цыферблаце гадзінніка. Першапачаткова з'яўляўся сцягам Савета Еўропы. У афіцыйным тлумачэнні да рашэння камітэта міністраў Еўрапейскага савета ад 9 снежня 1955 года па прыняцці сцяга гаворыцца наступнае:
25 верасня 1953 года нарада Еўрапейскага савета рэкамендавала да прыняцця сцяг з 15 залатых зорак на сінім фоне, які павінен быў уяўляць лік членаў Еўрапейскага савета. Гэта прапанова сустрэла супраціў Германіі, таму што гэта азначала б прызнанне Саара, які быў адным з 15 членаў, як самастойная дзяржава. Саар і Францыя з іншага боку адхілілі лік 14 зорак, таму што тады ў Саары існавалі імкненні да самастойнасці. Лік 13 шматлікія ўспрынялі як лік няшчасця. 10 як лік заснавальнікаў Еўрапейскага саюза перашкаджала б ідэі адкрытасці саюза. Так нарэшце дамовіліся пра 12 зорках як сімвале дасканаласці. Па сцвярджэнні аўтара сцяга, 12 зорак былі запазычаны ад апісання Жонкі, адзетай у сонца.[1] Матыў сцяга наўпрост спасылаецца да хрысціянства і Маці Божай, што прызнаў аўтар Арсен Хайц . Распаўсюджаныя памылкі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia