Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў (10 мая 1931, в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 12 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык[1]. БіяграфіяНарадзіўся 10 мая 1931 года ў вёсцы Нова-Аляксандраўка. З сялянскай сям'і. Скончыў у 1951 годзе Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Служыў у Савецкай Арміі. У 1954—1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964—1965 гг. — рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1955 года. Памёр 12 сакавіка 1988 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска[2]. ТворчасцьДэбютаваў вершамі ў 1948 годзе[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955)[1], «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Профіль веку» (1969), «Кляновыя лісты» (1971), «Пераклічка» (1973), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Азарэнне» (1980), «Крона» (выбранае, 1981), «Пладаноснасць» (1986), «Званы нябёс» (1988). Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі. Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Сцяпана Гаўрусёва ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакалення, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»)[1]. Трывога за мір на свеце, адказнасць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах. Сярод іншых тэм — услаўленне ратнага і працоўнага подзвігу народа, стваральная місія сучасніка, апяванне хараства роднай прыроды (паэма «Штодзённы лістапад», 1959). Паэт адухаўляе, паэтызуе працу, сілу і прыгажосць чалавека. У яго многа любоўных вершаў, каханне ў якіх наіўнае, пакутнае, цнатлівае і далікатнае, але яно ўзвышае чалавека. Аўтар умее ўздымаць лірычную споведзь ад інтымных пачуццяў да сацыяльнага пафасу, ад канкрэтнага, рэальнага вобраза ўзвышацца да рамантычнага, метафарычнага. У душы рамантычнага героя яго паэзіі, «сонцапаклонніка», які жыве ў касмічнаўзбуйненых маштабах, — няспыннае змаганне дабра са злом. Але пры ўсёй манументальнасці гэта жывы, зямны чалавек. Характэрныя рысы паэзіі С. Гаўрусёва — прадметнасць, канкрэтная, пачуццёвая вобразнасць, гіпербалізаванасць, экспрэсіўнасць пачуццяў, спалучэнне страснай публіцыстыкі з лірычнай задушэўнасцю, інтанацыйная разнастайнасць, гарманічная традыцыйная форма верша[3]. Перакладчыцкая дзейнасцьПераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Святлова, А. Пракоф’ева , М. Дудзіна , С. Нараўчатава , Я. Райніса, Гафура Гуляма, Міртэміра , Я. Судрабкална, І. Харыка, паэму «Ануш» А. Туманяна, «Маабіцкі сшытак » М. Джаліля (з А. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыкскіх, узбекскіх, азербайджанскіх і башкірскіх паэтаў[1]. Бібліяграфія
ПрэмііЛаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1987) за кнігу вершаў «Пладаноснасць». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia