Ізраіль Барысавіч Элентух
Ізраіль Барысавіч (Арысавіч) Элентух (15 мая 1913, в. Сяліба, Ігуменскі павет, Мінская губерня — ?) — беларускі гісторык мастацтваў і мастацтвазнаўца, арт-крытык, педагог. Член КПСС з 1943 года. БіяграфіяНарадзіўся 15 мая 1913 года ў в. Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Бярэзінскі раён Мінскай вобласці)[1]. У 1930—1933 гадах вучыўся ў Ленінградскім мастацка-педагагічным тэхнікуме, у 1937—1943 гадах — на мастацтвазнаўчым факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Усерасійскай Акадэміі мастацтваў ў Ленінградзе[2]. Вясной 1942 года Акадэмія мастацтваў была эвакуіравана ў Самарканд, дзе і адбыўся першы выпуск мастацтвазнаўцаў у колькасці 7 чалавек, дыплом у іх ліку атрымаў і І. Элентух. У 1944 годзе Акадэмія пераведзена ў Загорск, затым у Ленінград. Элентух атрымаў размеркаванне ў Ніжні Тагіл дырэктарам музея выяўленчых мастацтваў. Працу дырэктара сумяшчаў з выкладаннем ва Уральскім вучылішчы прыкладнога мастацтва. У кастрычніку 1948 года пераехаў у Мінск[2]. Працаваў начальнікам аддзела па ахове помнікаў архітэктуры Дзяржбуда БССР (1948—1967), вучоным сакратаром Дзяржбуда БССР. У 1940—1950-х гадах чытаў курс гісторыі мастацтва на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2], сярод вучняў — беларуская мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. У 1969 годзе сумесна з Уладзімірам Чантурыяй выдаў кароткі даведнік «Помнікі дойлідства Беларусі»[3]. Бібліяграфія
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia