Ціхан Валер’евіч Чарнякевіч
Ціхан Валер’евіч Чарнякевіч (нар. 22 студзеня 1986, Пінск) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, перакладчык і паэт. БіяграфіяНарадзіўся 22 студзеня 1986 года ў Пінску Брэсцкай вобрасці. Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Журналістыка» (2008), магістратуру (2009) і аспірантуру пры ім (2012). У 2003—2005 гадах быў навучэнцам Беларускага калегіюма па спецыяльнасці «Філасофія. Літаратура» (курс Валянціна Акудовіча). У 2008—2011 гадах − супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 2010 года — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі). У 2011—2015 гадах працаваў рэдактарам аддзела крытыкі часопіса «Маладосць»[1]. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 2014 года). Калумніст Беларускай службы Радыё «Свабода» з 2015 года. У 2015—2021 гадах − прэс-сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2016 года − сябра СБП). Каардынатар Школы маладога пісьменніка (з 2018 года). З 2023 года − прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і галоўны рэдактар праекта bellit.info[2]. Прафесійная дзейнасцьУкладальнік бібліяграфічнага даведніка «Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе „Крыніца“ (1988—2003)» (Мінск, 2010)[3] і аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (Мінск, 2016)[4]. Укладальнік і каментатар кніг «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (Мінск, 2011) і «Лявон Савёнак „Творы“» (Мінск, 2012). Аўтар даследавання «Рэпрэзентацыя дыяспаральнай і міграцыйнай праблематыкі ў сучасным адукацыйным працэсе Беларусі (сярэдняя школа)» (Мінск, 2018)[5]. Укладальнік і аўтар прадмовы выдання «Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі» (Беласток, 2025)[6]. З 2007 года выступае як крытык і эсэіст. Літаратурныя агляды і рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE Пачатак», «Маладосць», газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», парталах «Будзьма беларусамі!», Радыё «Свабода» і іншых. Эсэістыка перакладалася на англійскую, нямецкую, польскую, славацкую, чэшскую мовы. Перакладае з украінскай, літоўскай, польскай і англійскай моў. Перакладчык (разам з Валерыем Стралко) на беларускую мову кнігі Святланы Алексіевіч «Час second-hand: (канец чырвонага чалавека)» (Мінск, 2013). Перакладчык (разам з Марыяй Мартысевіч і Андрэем Хадановічам) на беларускую мову вершаў літоўскіх паэтаў для зборніка «Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі» (Беласток, 2025). Сярод перакладзеных аўтараў — Грэта Амбразайце, Давіле Багдонайце, Мантас Балакаўскас, Ліна Буйвідавічуце, Марус Бурокас, Даналдас Каёкас, Карнэліюс Плацяліс, Вітаўтас Станкус, Альвідас Шляпікас, Антанас Шымкус, Аўсьцея Якас, Антанас А. Янінас і Юргіта Яспаніце[7]. Бібліяграфія
Прызнанне і ўзнагароды
Удзел у журы літаратурных конкурсаў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia