Сяргей Іванавіч Ожагаў

Сяргей Іванавіч Ожагаў
Сергей Иванович Ожегов
Дата нараджэння 22 верасня 1900(1900-09-22)
Месца нараджэння пасёлак Каменнае (цяпер горад Куўшынава), Цвярская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 15 снежня 1964(1964-12-15) (64 гады)
Месца смерці Масква, РСФСР, СССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец
Навуковая сфера русістыка, лексікаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік В. У. Вінаградаў, Л. У. Шчэрба
Вядомыя вучні Lev Skvortsov[d], Natalia Shvedova[d] і Era Kuznetsova[d]
Вядомы як укладальнік "Слоўніка рускай мовы"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Іванавіч Ожагаў (22 верасня 1900, пасёлак Каменнае (цяпер горад Куўшынава), Цвярская губерня, Расійская імперыя — 15 снежня 1964, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі мовазнавец, лексікограф. Доктар філалагічных навук (1953), прафесар (1961).

Біяграфія

У 1926 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1952 года ў Інстытуце рускай мовы АН СССР. Выкладаў у маскоўскіх універсітэце, педагагічным інстытуце, інстытуце філасофіі, літаратуры і мастацтва, на Вышэйшых курсах мастацтвазнаўства пры Інстытуце гісторыі мастацтваў у Ленінградзе і інш.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па лексікалогіі, лексікаграфіі, гісторыі рускай літаратурнай мовы, праблемах культуры мовы, сацыялінгвістыцы, мове твораў пісьменнікаў.

Адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (пад рэдакцыяй Д. М. Ушакова, т. 1-4, 1935—1940). Аўтар «Слоўніка рускай мовы» (1949; з 1992 года — «Тлумачальны слоўнік рускай мовы» С. І. Ожагава і Н. Ю. Шведавай). Рэдактар «Арфаграфічнага слоўніка рускай мовы» (1956), слоўнікаў-даведнікаў «Рускае літаратурнае вымаўленне і націск» (1955), «Правільнасць рускай мовы» (1962) і інш.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya