Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч
Сяргей Аляксандравіч Адашкевіч (9 верасня 1918, в. Перацяткі, Койданаўская воласць, Заходняя вобласць — 25 жніўня 2007, Мінск) – беларускі скульптар. БіяграфіяВучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1935—1937) у М. Керзіна, у Горкаўскім мастацкім вучылішчы (1938—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Жыў у Мінску. ТворчасцьПрацаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Працы вылучаюцца кампазіцыйнй закончанасцю, дакладнасцю трактоўкі, мяккасць святлоценявой мадэліроўкі формы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1949 года. Асноўныя працы: «За мір» (1953), «1941 год» (1958), «Ленін-гімназіст» (1981), Мікалай Судзілоўскі–Руссель (1981), помнікі ахвярам фашызму ў в. Дражна (1964), воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчыную вайну ў в. Церабуты (1968), Францыску Скарыну (1990) ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Удзельнічаў у дэкаратыўным аздабленні будынкаў сувораўскага вучылішча, Галоўпаштамта, Нацыянальнага маетацкага музея Рэспублікі Беларусь, дамоў на Прывакзальнай плошчы ў Мінску. Станковыя творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia