Сяргей Анатолевіч Волкаў
Сярге́й Анато́левіч Во́лкаў (нар. 18 сакавіка 1942, Мінск) — беларускі мастак-графік. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і мастака А. Волкава. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970). Вучыўся у Л. П. Асецкага, П. К. Любамудрава, А. М. Кашкурэвіча. Працаваў у часопісах «Вожык» (1962—1982), «Вясёлка» (з 1968). Сябра Саюза мастакоў БССР з 1973 года, старшыня секцыі графікі ў 1984—1989 гадах. З 1989 года ўваходзіць у аб’яднанне «Верасень», старшыня ў 1989—1992, 1999—2019 гадах. Сябра праўлення Саюза мастакоў СССР у 1985—1990 гадах. Член КПСС, быў сакратаром партыйнай арганізацыі Саюза мастакоў БССР. ТворчасцьПрацуе ў кніжнай і станковай графіцы, у тэхніках акварэлі, малюнка, літаграфіі, шаўкаграфіі. Удзельнік выставак з 1971 г. Аформіў звыш 200 кніг у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Стварыў шэраг станковых серый, больш за сто плакатаў, якія выдаваліся ў Мінску і Маскве, серыі сяброўскіх шаржаў. ПрызнаннеЗаслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989). Медаль Францыска Скарыны (2017)[1]. Лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі (2004). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia