Сяргей Валянцінавіч Бандарэнка
Сяргей Бандарэнка (нар. 19 мая 1994, Смаргонь) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Зеленаград». Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў «Смаргоні», гуляючы ў 2009 годзе за дубль. Пасля далучыўся да структуры мінскага «Дынама», у 2011―2012 гадах гуляў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, а пасля таго як ён спыніў існаванне ў 2012 годзе аддаваўся ў арэнды «Смаргоні» і «Бярозе-2010». У 2014 годзе далучыўся да «Смаргоні» на трывалай аснове, замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Першай лізе. У ліпені 2018 года перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[3], дзе таксама стаў асноўным іграком. У пачатку 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, вярнуўся ў клуб. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:2). У далейшым стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і «Смаргонню», а ў сакавіку адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[4]. Па выніках сезона 2022 дапамог «Кайсару» вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў клуб. У 2023 годзе далучыўся да аматарскага клуба «Зеленаград», за які выступаў у чэмпіянаце Масквы. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia