Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч

Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч
Дата нараджэння 20 ліпеня 1942(1942-07-20) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, біяфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сярге́й Мікалаевіч Чаранке́віч (нар. 20 ліпеня 1942(1942-07-20), Палянічыцы, Баранавіцкая вобласць) — савецкі і беларускі біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 2004), доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў в. Палянічыцы (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць).

У 1959 годзе скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу, паступіў на фізічны факультэт БДУ, які скончыў у 1964 годзе на кафедры ядзернай фізікі, і паступіў у аспірантуру БДУ. У 1967 годзе скончыў аспірантуру, у 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Оптыка». Працаваў на кафедрах ядзернай фізікі і біяфізікі (пасля яе заснавання ў 1973 годзе). Званне дацэнта атрымаў у 1970 годзе.

Стажываўся ў Ілінойскім тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце, Нідэрландскім інстытуце раку.

З 1980 па 2017 год узначальваў кафедру біяфізікі БДУ. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Біяфізіка». З 2017 года — прафесар кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя работы прысвечаныя клетачнай біяфізіцы, клетачнай інжынерыі, Біяінфарматыцы. Апісаў люмінесцэнтныя ўласцівасці азоцістых асноваў і нуклеінавых кіслот (1969).

Вывучаў паводзіны клетак у зменлівых (у тым ліку экстрэмальных) умовах. Абгрунтаваў ідэю пра ўдзел унутрыклетачных рэдокс-фактараў у падтрыманні гамеастаза клеткі, сфармуляваў спосаб апісання стану клеткі пры дапамозе паняццяў пра эфектыўны рэдокс-патэнцыял і рэдокс-буфернай ёмістасці. Апісаў шэраг з’яў у клетках крыві, імуннай сістэме, пухлінных клетак, выявіў сігнальныя функцыі актыўных формаў кіслароду, у прыватнасці гідрагену пераксіду. Распрацаваў прынцыпы функцыянавання вылічальных сістэм на аснове нейронных сетак, усталяваў новы закон для іх навучання. Развіў шэраг прыкладных дыягнастычных метадаў і спосабаў пераверкі эфектыўнасці лекаў.

Пад кіраўніцтвам Чаранкевіча абаронена 29 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі, ён з’яўляецца аўтарам шэрагу курсаў і адмыскурсаў, чытаемых на фізічным факультэце БДУ («Фізіка біясістэм», «Біяфізіка клеткі», «Фізіка мембранных сістэм», «Біяфізіка складаных сістэм» і інш.).

Узнагароды

Публікацыі

Чаранкевіч з’яўляецца аўтарам 48 патэнтаў і больш за 570 навуковых работ[1], сярод якіх:

Зноскі

  1. а б Черенкевич Сергей Николаевич(недаступная спасылка). Методичекие материалы физического факультета БГУ (9 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 13 мая 2019.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya