Палянічыцы
Паляні́чыцы[1] (трансліт.: Palianičycy, руск.: Поленичицы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 15 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 180 жыхароў, 82 гаспадаркі (2005). ГісторыяПалянічыцы згаданы як Poleniczyczy пад 1680—1682 гадамі сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы ў Сталовічах Навагародскага павета ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.»[2]. Паводле перапісу 1897 года — у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. 3 1921 года — у складзе Польшчы, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года — у БССР. З 15 студзеня 1940 года — у Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года — у Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 9 вяскоўцаў. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia