Каліфарнійскі ўніверсітэт
Каліфарнійскі ўніверсітэт (англ.: The University of California), UC — аб'яднанне 10 публічных каліфарнійскіх універсітэтаў. Статус «публічны» азначае, што сістэма атрымлівае фінансаванне з шэрагу крыніц, уключаючы бюджэт штата Каліфорнія (каля траціны ўсяго фінансавання), і кіруецца Саветам рэгентаў Каліфарнійскага ўніверсітэта (англ.: The Regents of the University of California), які прызначаецца губернатарам штата. Усяго ў сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі навучаецца больш 191 000 студэнтаў. Найстарэйшым і адным з самых прэстыжных у сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі з'яўляецца Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, заснаваны ў 1868 годзе. Структура ўніверсітэта
а таксама
Даследчыя цэнтрыКаліфарнійскі ўніверсітэт кіруе шэрагам даследчых цэнтраў (нацыянальныя лабараторыі) Міністэрства энергетыкі ЗША. На 2006 год пад кіраваннем універсітэта знаходзіліся Ліверморская нацыянальная лабараторыя і Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі. Раней універсітэт таксама кіраваў Нацыянальнай лабараторыяй Сандзія і Лос-Аламоскай нацыянальнай лабараторыяй. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia