Сяргей Уладзіміравіч Кавальчук
Сяргей Кавальчук (нар. 9 кастрычніка 1978) — беларускі футбаліст, абаронца. Клубная кар’ераДоўгі час гуляў за мінскае «Дынама». У 2004—2005 гадах правёў паўтара сезона ў хабараўскай «СКА-Энергіі», пасля чаго апынуўся ў салігорскім «Шахцёры», якому дапамог стаць чэмпіёнам Беларусі. У пачатку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011. У сезоне 2012 страціў месца ў аснове. У лютым 2013 года стаў іграком «Смаргоні». У сезоне 2013 быў асноўным абаронцам каманды. Пакінуў «Смаргонь» у студзені 2015 года[2]. З сакавіка 2015 года стаў рыхтавацца да сезона разам з мінскімі «Крумкачамі». У красавіку 2015 падпісаў з дэбютантамі Першай лігі кантракт[3]. Дапамог клубу па выніках сезона 2015 атрымаць пуцёўку ў Вышэйшую лігу, пасля чаго завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераУ 2003 годзе згуляў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia