Сярпуха венцаносная

Сярпуха венцаносная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Serratula coronata

Сінонімы
Serratula wolfii

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  143210
EOL  6253515
IPNI  248634-1
TPL  gcc-29277

Сярпуха венцаносная[1], Сярпуха Вольфа (Serratula coronata) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Астравыя (Asteraceae). Сярпуха венцападобная расце на сухіх лугах, па ўзлесках, сярод хмызнякоў.

Марфалогія

Сцёблы прамыя разгалінаваныя, граневыя і рабрыста-разоравыя, пурпуровыя, да 150 см вышынёй. Лісце чаргавальнае, чарашковае (ніжняе) або амаль сядзячае (верхняе), пёрыстараздзельнае да рассеченнага, з 3-7 парамі яйкападобна — ці падоўжаналанцэтных бакавых сегментаў і большым за іх верхавінкавым; зверху голае, цёмна-зялёнае, знізу — святлей; сегменты лісця востраканцовыя, няроўназубчастыя, з адцягнутымі на канцы ў караценькае белаватае лязо зубцамі, па ўсім краі пілаватае, жорсткае. Кветкі трубчастыя, пурпурныя, сабраныя ў кошыкі, размешчаныя на канцах галоўных галін па 1-2; краявыя кветкі больш буйныя, функцыянальна песцікавыя, з трох-чатырох-раздзельным адгінам, сярэднія — двухполыя, з пяціраздзельным адгінам. Цвіце з ліпеня да верасня. Плод — сямянка.

Лекавыя ўласцівасці

Для вырабу галенавых лекавых формаў выкарыстоўваюць траву сярпухі, якую нарыхтоўваюць падчас цвіцення расліны. Пасля сушкі грубыя часткі сцеблаў выключаюць. Расліна неафіцынальная.

У траве сярпухі ўтрымліваюцца алкалоіды (сляды) і значная колькасць аскарбінавай кіслаты (у свежым лісці да 120 мг %). У народнай медыцыне сярпуху венцападобную прызнаюць як сродак, які валодае звязальнымі, супрацьзапаленчымі, гарачкапаніжальнымі, жоўцегоннымі, проціванітавымі і седатыўнымі ўласцівасцямі.

Настой травы даюць унутр пры хваробах страўніка, ванітах, паносе, жаўтусе, гемароі, ліхаманцы, малакроўі і псіхічных захворваннях.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылка

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya