Таццяна Сапач
Таццяна Сапач (у замужжы — Дубавец; 26.8.1962, в. Маркава, Маладзечанскі раён — 27.12.2010) — беларуская журналістка, паэтэса, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагоддзя. Біяграфічныя звесткіНарадзілася ў в. Маркава (Маладзечанскі раён). Студэнткаю журфаку БДУ ўдзельнічала ў Беларускай майстроўні. Прыехала працаваць па размеркаванні ў Гомель, была сярод заснавальнікаў там моладзевай суполкі «Талака». Затым у Мінску на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у 1987 стварыла праграму «Альбаросіка», што хутка адгукалася на тагачасныя змены ў грамадстве і імкнулася паскараць іх. З мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню. У час змагання літоўцаў за незалежнасць выходзіла ў радыё- і тэлеэфір, заклікаючы беларусаў Літвы падтрымаць імкненне да выхаду з імперыі. Ад 1991 яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак». Супрацоўнічала з Радыё Свабода і радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі», займлася арганізацыяй беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Святога Мікалая. Загінула ў аўтакатастрофе паблізу г. Алітус, Літва. Пахаваная на радзіме ў в. Маркава. ТворчасцьЯк заўважыў пісьменнік Уладзімір Арлоў, у напісаных ёю паэтычных творах будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязменна ператвараў у нябеснае й касмічнае. Журналіст і літаратар Ян Максімюк сказаў, што зборнік «Восень» Таццяны Сапач для яго — светлы вястун абнаўлення беларускай паэзіі пасля яе савецкага перыяду, гаючы сыход у прыватнасць, у пачуццёвую інтымнасць[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia