Торбачнік альпійскі
То́рбачнік альпійскі[1] (Thlaspi alpestre) — кветкавая расліна роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовая травяністая расліна з кароткім, злёгку галінастым карэнішчам і простым прамым, радзей галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, суцэльнакрайняе, чаранковае, эліптычнае або адваротнаяйкападобнае; сцябловае — вузкаяйкападобна-сэрцападобнае, сядзячае, сцеблаабдымнае, каля асновы стрэлападобнае, з вастраватымі вушкамі, суцэльнае або рэдка выемчаста-зубчастае. Кветкі дробныя, бэзавата-белыя або белыя, сабраны ў коласападобную мяцёлку. Зубцы чашачкі чырванаватыя. Плод — крылаты струк даўжынёй 6—8 мм, на ножцы. Насенне жаўтавата-карычневае, гладкае, па 6—8 у кожным гняздзе. ПашырэннеПашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, паўночныя і паўночна-заходнія раёны Усходняй Еўропы. У Беларусі знойдзены ў Мядзельскім раёне. Месцы росту: злакава-разнатраўныя сухадольныя лугі і папарныя палеткі, на пясчанай глебе. Аддае перавагу парушаным месцам росту і грунтавым агаленням. Расце невялікімі групамі і асобнымі экзэмплярамі. Асаблівасці біялогііЦвіце ў канцы красавіка — маі, плады паспяваюць у маі—чэрвені. Размнажэнне насеннае. Таксанамічнае становішчаВід Торбачнік альпійскі ўваходзіць у род Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).
Гаспадарчае значэннеДэкаратыўная і меданосная расліна. Пустазелле. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia