Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белева[1][2].
Гісторыя
Першамайскі сельсавет утвораны 22 студзеня 1963 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Белева ў складзе 24 населеных пунктаў: Аляксандрава, Балбасава, Балотавічы, Барань, Барэйшава, Белая Ферма, Белева, Бранцава, Вярхоўе, Галачова, Гарані, Клюшнікава, Мацнава, Навасёлкі, Пустынкі, Татарск, Тумінічы, Хадулы, Хімінічы, Целянцеева, Чэрвіна, чыгуначная будка, пасёлкі Бор і «Сельгастэхніка», якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[3]. 16 верасня 1966 года ў мяжу горада Орша ўключана вёска Пустынкі[4]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Ліпкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), з Задроўеўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Дзятлава, Лісуны і Мезенава), са складу сельсавета ў Веравайшанскі сельсавет перададзена вёска Дачная, у Ліпкаўскі сельсавет — 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Першамайскага сельсавета 20 населеных пунктаў[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубрэвіцкага (9 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік»: Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы) і Вусценскага (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы) сельсаветаў[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.
Крыніцы
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 75.
- ↑ Першамайскі сельсавет (Аршанскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў мяжу горада Оршы вёскі Пустынкі Першамайскага сельсавета Аршанаскага раёна ад 16 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 28 (1148).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
 |
---|
Аршанскі раён існуе з 1924 года | Гарады |
- Барань (з 1972; не ўваходзіла ў склад у 1998—2013 гадах)
- Дуброўна (1962—1965)
- Орша (не ўваходзіла ў склад у 1938—2013 гадах)
|
---|
Гарадскія пасёлкі |
- Арэхаўск (1946, з 1956; не ўваходзіў у склад у да 1965 года)
- Балбасава (з 2000; не ўваходзіла ў склад у 2001—2013 гадах)
- Копысь (з 1938)
|
---|
Рабочыя пасёлкі | |
---|
Мястэчкі | |
---|
Сельсаветы |
- Азярэцкі (1962—1965)
- Андрэеўшчынскі (з 1984)
- Арэхаўскі (з 2004)
- Астапенскі (1931―1935)
- Асташкавіцкі (1962—1965)
- Бабініцкі (з 2009)
- Багушэўскі (1931―1935)
- Балбасаўскі (1996—2000)
- Баранскі (1924—1960)
- Барздоўскі (з 1982)
- Браздзечынскі (1924—1982)
- Будскі (1931—1946, 1956—1960)
- Веравайшанскі (1924—1982)
- Валяўкоўскі (1962—1965)
- Вусценскі (з 1982)
- Высокаўскі (1924—1946, з 1956)
- Гальцаўскі (1931—1946)
- Дабрынскі (1962—1965)
- Дубраўскі (1931—2004)
- Забалацкі (з 1982)
- Задроўеўскі (з 1965)
- Запольскі (1982—2004)
- Зарубскі (1962—1965)
- Засценкаўскі (1962—1965)
- Зубаўскі (з 1931)
- Зубрэвіцкі (з 2004)
- Какоўчынскі (1931―1935)
- Клюкаўскі (1931―1935, 1960—2013)
- Кляноўскі (1962—1965)
- Крапівенскі (з 1924)
- Кудаеўскі (1924—1984)
- Ледневіцкі (1931―1935)
- Ліпкаўскі (1954—1982)
- Малабахаўскі (1962—1965)
- Маласавінскі (1962—1965)
- Малотынскі (1931—1962, 1965—1982)
- Машкоўскі (1924—1961)
- Межаўскі (1924—1946, з 1956)
- Панізоўскі (1924—2009)
- Першамайскі (1963—2004)
- Пірагоўскі (1962—1965)
- Пішчалаўскі (з 1924)
- Пугляйскі (1924—1961)
- Роска-Сялецкі (1931—1946)
- Рудкаўшчынскі (1924—1935)
- Сальніцкі (1956—1962, 1965)
- Смальянскі (1938—1946, 1956—1962, з 1965)
- Стайкаўскі (1931―1935, 1960—2004)
- Тумініцкі (1931—1946, 1956—1962)
- Халмоўскі (1957—1960)
- Шапкаўскі (1924—1946, 1956—1960)
- Шыбецкі (1931—1946)
- Якаўлевіцкі (1931—2013)
- Яромкавіцкі (1924—1954)
|
---|
|
|