Тэорыя даміно![]() Тэорыя даміно, тэорыя падальнага даміно або эфект даміно — палітычная тэорыя, якая заключаецца ў тым, што якое-небудзь змяненне цягне за сабой лінейны шэраг іншых змяненняў, аналагічна таму, як падаюць костачкі даміно, пабудаваныя ў шэраг. ГісторыяГэтым тэрмінам карысталіся заходнія палітыкі ў ходзе халоднай вайны, маючы на ўвазе, што дастаткова адной дзяржаве ў рэгіёне стаць сацыялістычнай, як за ёй становяцца сацыялістычнымі і іншыя дзяржавы. Альбо ж наадварот — падзенне кіруючага рэжыму ў адной краіне непазбежна пацягне за сабой падзенне падобных рэжымаў у іншых краінах[1]. У прыватнасці, з улікам «эфекту даміно» амерыканскім кіраўніцтвам прымалася рашэнне аб умяшанні ЗША ў В’етнамскую вайну[2]. У 1980-х гадах гэтая ж тэорыя выкарыстоўвалася адміністрацыяй прэзідэнта Рэйгана пры ажыццяўленні аперацый у краінах Лацінскай Амерыкі[3]. Гэтая канцэпцыя была ўпершыню распрацавана дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Далесам[4]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia