Уладзімір Іванавіч Тарашкевіч
Уладзімір Іванавіч Тарашке́віч[4] (нар. 5 ліпеня 1948 — беларускі музыкант (валторна) і музычны педагог, дацэнт (2022)[5]. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1994). БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі[6]. У 1973 годзе скончыў Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Генсіных. З 1970 года выкладаў у музычных школах Масквы і Мінска[4]. З 1973 па 2007 год[7] Уладзімір Тарашкевіч у складзе сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, канцэртмайстар групы валторн[4]. Адначасова з 1998 (1993[4]) працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі года выкладчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў (з 2007 — дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў[5]). ТворчасцьВыканаў сольныя партыі на прэм’ерах спектакляў «Рагнеда» А. Мдывані, «Ціль Уленшпігель» і «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, «Сівая легенда» Д. Смольскага, «Новая зямля» Ю. Семянякі і іншых. Таксама выступае ў складзе розных сімфанічных аркестраў. У. І. Тарашкевіч з’яўляецца сааўтарам публікацый навучальных праграм для духавых інструментаў, аўтарам зборніка лекцый для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia