Ціль Уленшпігель (балет)
Ціль Уленшпігель — балет у 3-х дзеях кампазітара Яўгена Глебава, створаны ім у 1974 годзе паводле матываў рамана Шарля дэ Кастэра[1]. Вобраз Тыля Уленшпігеля![]() Тыль Уленшпігель (нідэрл.: Tijl Uilenspiegel, н.-ням.: Dyl Ulenspegel, ням.: Till Eulenspiegel) — персанаж сярэднявечных нідэрландскіх і нямецкіх легенд[2]. Яго вобраз па-рознаму інтэрпрэтуюць у нямецкім і фламандскім фальклоры ў XIV стагоддзі. Але гэта заўсёды — жабрак-валацуга, прадстаўнік самых сацыяльных нізоў, безжурботны вандроўнік. Гісторыя пастановакУпершыню быў пастаўлены ў Мінску Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балета ў 1974 (прэм'ера 29 снежня 1974 года). Лібрэта і харэаграфія Атар Дадзішкіліані, дырыжор-пастаноўшчык Таццяна Каламійцава, мастак Валерый Левенталь . Тыль — Віктар Саркісьян, Неле — Людміла Бржазоўская[3], Філіп — Уладзімір Камкоў[4]. У 1975 г. балет быў пастаўлены Львоўскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета (прэм'ера 26 красавіка 1975). Дырыжор-пастаноўшчык С. Арбіт, балетмайстар-пастаноўшчык Міхаіл Заслаўскі , мастак Н. Беўзенка-Занкіна. Потым пастаноўка прайшла ў Чалябінску (1976, балетмайстар В. Бутрымовіч)[4]. У 1976 г. балет быў прыняты да пастаноўкі ў Ленінградскім тэатрам оперы і балета імя С. Кірава[1][5]. Дырыжор Я. Фядотаў, балетмайстар-пастаноўшчык Валянцін Елізар'еў, мастак Я. Лысік, але так і быў зняты з рэпертуара. У 1978 Валянцін Елізар'еў аднавіў пастаноўку ў Мінску. Балет таксама быў пастаўлены ў Хельсінкі (Фінляндыя). У 2004 В. Елізар'еў зноў звярнуўся ў Мінску да балета. Трэцяя рэдакцыя атрымала назву «Легенда пра Уленшпігеля» (адноўлена сцэнаграфія Я. Лысіка)[1], дырыжор — В. Воліч[6]. Спектакль да гэтага часу карыстаецца заслужанай папулярнасцю і любоўю гледача. 5 красавіка 2010 у рамках адкрыцця Года культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі быў паказаны на сцэне Вялікага тэатра Расіі. СюжэтСюжэт пабудаваны на літаратурным творы Шарля дэ Костэра, у якім Тыль перарадзіўся ў народнага героя і змагара з засіллем ворагаў. Дзеянне адбываецца ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў Фландрыі, у часы зверстваў інквізіцыі, заснаванай іспанскім каралём Філіпам II[1]. Асноўная тэма балету — барацьба нідэрландскага народа супраць іспанскага гвалту, бязмежнай улады жорсткага і фанатычнага караля Філіпа II[7]. Тыль Уленшпігель — аднагодак Філіпа Другога, яны нарадзіліся адначасова, але ў розных месцах, у розных сем'ях і ў розных сацыяльных асяроддзях. Іх вобразы супрацьпастаўленыя адзін аднаму[8]. МузыкаУ гэтым балеце кампазітар ярка паказаў вобраз легендарнага народнага героя Тыля Уленшпігеля. У творы з'яўляюцца рысы філасофскай, лірыка-псіхалагічнай драмы[7]. Для балета характэрна сацыяльная накіраванасць, высокі гуманізм і грамадскі пафас балета, выразныя лейтматывы, эмацыйнае напружанне, дынамізм, рэльефнасць музыкі. У музыцы былі выкарыстаны бельгійскія і фламандскія мелодыі 15-18 стагоддзяў. Кампазітар робіць зварот да традыцыйных формаў балета — лірычнага адажыа, сольных танцавальных нумароў, пантамім, скразных разгорнутых сцэн. У балеце яркая аркестравая партыя[7]. Акцёры
Цікавыя фактыБалет стаў першым беларускім музычна-сцэнічным творам, пастаўленае за мяжой[7]. У 2013 годзе балет быў сыграны на сцэне ў соты раз[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia