Уладзімір Аляксандравіч Базанаў
Уладзімір Аляксандравіч Базанаў (29 лістапада 1957, в. Бардзінскае , Бабаеўскі раён, Валагодская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. У 2019—2023 гадах старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». БіяграфіяНарадзіўся 29 лістапада 1957 года ў в. Бардзінскае Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці РСФСР. Скончыў Каломенскае вышэйшае ваеннае артылерыйскае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная артылерыя», Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войск і артылерыі». Палкоўнік. Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, начальніка штаба дывізіёна, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра артылерыйскага палка, камандзіра ракетнай брыгады, намесніка ваеннага камісара вобласці, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці. Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. З’яўляецца старшынёй абласной грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», членам савета і прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У 2010—2012 гадах — старшыня праўлення футбольнага клуба «Дынама» Брэст. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V (2012—2016) і VI (2016—2019) скліканняў. Праца ў АБФФ27 сакавіка 2019 года быў абраны старшынёй асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола»[1]. Да снежня 2019 года сумяшчаў працу ў федэрацыі з дэпутацкай, пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў засяродзіўся на працы ў АБФФ. За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матча, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне. 20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[2]. 30 лістапада 2021 года Уладзімір Базанаў і яго жонка былі затрыманыя ў Чэхіі, калі ён прыляцеў разам з жаночай зборнай на гульню. Чэшская паліцыя абвінавачвала Базанава ў парушэнні супрацькавідных правіл і заяўляла, што ў яго не было права ўезду на тэрыторыю краіны. Базанавы атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Чэхіі да 1 снежня, ім анулявалі шэнгенскія візы[3]. 22 сакавіка 2023 года на чарговых выбарах старшыні Беларускай федэрацыі футбола зняў сваю кандыдатуру[4] і стаў намеснікам новага старшыні АБФФ Мікалая Шарснёва[5]. Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7]. УзнагародыУзнагароджаны дваццаццю пяццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:
Асабістае жыццёЖанаты, мае двух сыноў. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia