Уладзімір Андрэевіч Бабкоў

Уладзімір Андрэевіч Бабкоў
Дата нараджэння 22 лютага 1939(1939-02-22) (86 гадоў) ці 1939[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторык і палітолаг[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1978) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Андрэевіч Бабко́ў[2] (нар. 22 лютага 1939) — гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1983), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Салтанаўка[3] (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў літработнікам, загадчыкам аддзела шэрагу раённых і рэспубліканскіх газет, карэспандэнтам Дзяржаўнага камітэта БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні. У 1969 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1969—1990 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ на пасадах старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара[4]. З 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Акадэміі навук Беларусі. У 1992—2002 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры і адначасова (з 1993 года[4]) дырэктар Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З 2007 года галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2011 года У. А. Бабкоў на пасадзе загадчыка кафедры «Паліталогія, сацыялогія і сацыяльнае кіраванне» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[5], з 2019 — кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці»[6]. 3 1 снежня 2021 — прафесар кафедры «Сацыяльнае кіраванне» таго ж факультэта.[7]

Навуковая і грамадская дзейнасць

Працы па праблемах гісторыі, партыйнага будаўніцтва КПСС і КПБ, паліталогіі і рэгіянальнай палітыкі. Даследаванні ў галіне праблем жыццядзейнасці КПСС і КПБ, гісторыі стварэння і функцыянавання ў сучасным беларускім грамадстве іншых палітычных партый і рухаў. У шэрагу прац даецца аналіз характару палітычных працэсаў у сучасным беларускім грамадстве, разгляд праблем узаемадзеяння ўлады і насельніцтва, стварэння эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага будаўніцтва, навуковы аналіз стану і перспектыў развіцця беларуска-расійскіх адносін[4].

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі палітычных навук з 1993[8] года.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку аўтар і сааўтар 14[4] манаграфій. Сярод апублікаванага:

  • Качественный рост партии и организация партийных сил / В. А. Бобков; Ин-т истории партии при ЦК КПБ − филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск: Беларусь, 1977.
  • Научный подход в партийной работе. — М., 1985.
  • Возрождение духа ленинизма: [монография] / В. А. Бобков. — М.: Политиздат, 1989.
  • Палітычныя партыі і грамадска-палітычныя рухі Беларусі. — Мн., 1993.
  • Политология: учеб. / [В. А. Бобков и др.]; под ред. В. А. Бобкова, И. Н. Браима. — Минск: Интерпрессервис; УП «Экоперспектива», 2003.
  • Стратегические интересы: поиск баланса. // Беларуская думка. − 2009. − № 4. − С. 56—63.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya