Уладзімір Васілевіч Анічэнка
Уладзімір Васільевіч Анічэ́нка (20 ліпеня 1924, Янаўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 2 лютага 2001) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1970), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976)[3]. БіяграфіяНарадзіўся 20 ліпеня 1924 года ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў вёсцы Янаўка Хоцімскага раёна. Летам 1941 г., напярэдадні вайны, ён закончыў Хоцімскую сярэднюю школу. У пачатку вайны ўдзельнічаў у эвакуацыі калгасных коней на ўсход, у Расію. Калі вярнуўся дамоў, вёску ўжо занялі немцы. Уладзімір быў арыштаваны і адпраўлены ў Магілёўскі канцлагер, адкуль ён уцёк разам з сябрам Міколам. Па дарозе дамоў іх зноў арыштавалі і вывезлі на прымусовыя работы ў судэцкі горад Мост (Чэхія), дзе іх чакала катаржная праца на шахце, падчас якой яго не пакідала думка пра пабег. І Уладзімір з Міколам і чэхам Юрыем, схаваўшыся ў ваганетцы з вуглём, уцяклі з шахты. Пасля доўгага блукання з дапамогай мясцовых жыхароў яны трапілі ў Арліцкія горы, дзе разам з іншымі вязнямі стварылі партызанскі атрад «Эда», у якім і змагаліся з фашыстамі да канца вайны[4]. Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі, ён працаваў супрацоўнікам дывізійнай газеты «Гвардзеец». Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. па рэкамендацыі Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Лынькова працаваў літаратурным супрацоўнікам у Ваўкавыскай гарадской газеце «Зара»[4]. У 1947 годзе быў залічаны на філалагічны факультэт БДУ. У час вучобы быў выдатнікам, старастам курса і ўзначальваў студэнцкі дыялекталагічны гурток, які пад кіраўніцтвам Марыі Жыдовіч займаўся вывучэннем беларускіх народных гаворак. У 1952 г. з адзнакай закончыў універсітэт і адразу ж паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Навучанне ў аспірантуры завяршылася датэрміновай паспяховай абаронай у 1955 г. кандыдацкай дысертацыі «Дзеяслоўныя формы прошлага часу ў беларускай мове па матэрыялах Літоўскай метрыкі XV—XVI ст.ст.» (навуковы кіраўнік — дацэнт А. Я. Бірыла)[4]. Працаваў навуковым супрацоўнікам у сектары гісторыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР. У 1970 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі»[4]. З 1970 г. працаваў загадчыкам кафедры спачатку рускай і беларускай моў, а затым — беларускай мовы. З 1991 г. па 2001 г. быў прафесарам кафедры беларускай мовы і загадчыкам лінгвістычнай лабараторыі пры навукова-даследчым сектары Гомельскага ўніверсітэта[4]. У навуцыДаследаваў гісторыю беларускай мовы[3]. Вывучаў (1960-я гг.) беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі старажытнай пары. Стваральнік гомельскай школы беларусістыкі[5], ініцыятар вывучэння мовы Усходняга Палесся і стварэння анамастычных слоўнікаў Гомельшчыны. Даследаваў спадчыну Скарыны і Янкі Купалы. Адзін з аўтараў «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы» (1970)[3]. У апошнія гады свайго жыцця займаўся падрыхтоўкай да выдання рукапісу «Царкоўнаславянска-беларускага слоўніка», які, на жаль, не быў апублікаваны[4]. Выхаваў больш за 20 кандыдатаў і дактароў навук мовазнаўства. ПрацыАсабіста
Супольна
УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны II ступені, «Чэхаславацкі партызан» і інш. Дзяржаўная прэмія Беларусі ў галіне навукі (за цыкл прац «Лінгвістычная Скарыніяна»), медаль імя Скарыны. За вялікі ўклад у развіццё Скарыніяны, за падрыхтоўку Царкоўнаславянска-беларускага слоўніка і ў сувязі з 75-годдзем У. Анічэнка быў удастоены ганаровай царкоўнай узнагароды — «Крыж Сергія Раданежскага»[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia