Уладзімір Вітальевіч Далгіх
Уладзімір Вітальевіч Далгіх (26 лютага 1969, г. Гродна) — беларускі артыст балета. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996). БіяграфіяСкончыў у 1987 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. 3 1989 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. ТворчасцьТворчасці Далгіх уласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхалагічная распрацоўка партый, высакародства і рамантычная ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў. Сярод партый: Яраполк («Страсці» А. Мдывані), Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль » А. Адана), Джэймс («Сільфіда » Х. Левенскольда), Палемон («Ундзіна » Г. Хенцэ), Рамэа («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Спартак («Спартак » А. Хачатурана), Феб («Эсмеральда » Ц. Пуні), Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Факір («Баядэрка » Л. Мінкуса). УзнагародыЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia