Уладзімір Георгіевіч Сасноўскі
Уладзі́мір Георгіевіч Сасноўскі (нар. 1954, г. Масква, РСФСР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2005—2009). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1976 годзе па спецыяльнасці «Аўтамабілі і аўтамабільнае гаспадарка». З 1980 па 1982 прайшоў службу ў танкавых войсках Савецкай арміі намеснікам камандзіра роты. У розныя гады займаў пасады начальніка сектара пасажырскіх перавозак аддзела транспарту Мінскага гарвыканкама, эканамічнага саветніка Беларускага камітэта абароны міру, працаваў на кіруючых пасадах у шэрагу камерцыйных структур. У 1995—2000 гадах — намеснік начальніка вытворчага ўпраўлення транспарту і сувязі Мінгарвыканкама, затым начальнікам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне транспарту і сувязі Мінгарвыканкама». З 2003 года — выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара, генеральны дырэктар транспартнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс». 27 снежня 2005 года прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1] 26 чэрвеня 2009 года адпраўлены ў адстаўку[2]. З 2010 года — старшыня праўлення РГА «Беларускі саюз транспартнікаў». ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia