Уладзімір Іванавіч Бародзіч
Уладзі́мір Іва́навіч Баро́дзіч (нар. 1938, в. Аколіца Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту БССР і міністр транспарту Рэспублікі Беларусь (1984—1993), кандыдат эканамічных навук. БіяграфіяУ 1967 годзе скончыў Омскі аўтадарожны інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў ў 1956 годзе аўтаслесарам аўтатранспартнай канторы №1 г. Бабруйска. У 1957—1960 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасля працаваў на аўтатранспартных прадпрыемствах на розных інжынерна-тэхнічных пасадах. У 1975 годзе прызначаны намеснікам начальніка, а ў 1976 годзе — начальнікам Гомельскага абласнога вытворчага аўтатранспартнага ўпраўлення. У 1978 году зацверджаны намеснікам загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ. З 1980 па 1982 гады вучыўся ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1982 па 1983 год — намеснік загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ, з лістапада 1983 — намеснік, з красавіка 1984 — міністр аўтамабільнага транспарту БССР. Працаваў на гэтай пасадзе да 1993 года. Кандыдат эканамічных навук. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia