Аляксандр Васілевіч Лукашоў
Алякса́ндр Васі́левіч Лукашоў (1950 — 16 сакавіка 2003, Мінск) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (1994—2001). БіяграфіяСкончыў Алтайскі політэхнічны інстытут. Працаваў дырэктарам аўтапарка № 20 горада Чэрвеня Мінскай вобласці. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання ад Чэрвеньскай выбарчай акругі № 97 Мінскай вобласці. 1 жніўня 1994 года указам Прэзідэнта № 15 быў прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1] 1 лістапада 2001 года спыніў паўнамоцтвы згодна з указам Прэзідэнта № 613.[2] 16 сакавіка 2003 года памёр. Па паведамленні пракуратуры «што смерць наступіла ў выніку самагубства»: выкінуўся з лесвічнай пляцоўкі восьмага паверха дома, у якім ён пражываў, размешчанага па вуліцы Гарадзецкай, 70 у Мінску[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia