Аляксей Мікалаевіч Аўраменка
Аляксе́й Мікала́евіч Аўра́менка (11 мая 1977, Мінск — 4 ліпеня 2023) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2019—2023). БіяграфіяНарадзіўся 11 мая 1977 года ў Мінску. Скончыў у 1999 годзе Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2010 годзе з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную кар’еру пачаў у 1999 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 43 РУП «Будаўніча-мантажны трэст № 8», з 2000 года працаваў галоўным спецыялістам аддзела ўтрымання дарожнай сеткі Камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. У 2001—2006 гадах быў галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі Дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый. З 2006 года працаваў у ўпраўленні транспарту, сувязі і інфарматызацыі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 года № 656 быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2016 года № 174 быў прызначаны першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый. З 15 студзеня 2019 года прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1]. СмерцьПамёр 4 ліпеня 2023 года[2]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3]. Паводле інфармацыі выдання «Наша Ніва» Аўраменка трапіў пад увагу КДБ. Яго падазравалі ў махінацыях з паказчыкамі працы Міністэрства транспарту і камунікацый. Сам міністр лічыў сябе сумленным і з прэтэнзіямі быў не згодны, аднак не вытрымаў ціску і вырашыў захаваць добрае імя праз суіцыд[4]. У гаражы Аўраменка выпіў тэхнічнай вадкасці і страціў прытомнасць. У бальніцы міністра адкачалі, але ўнутраныя органы ўжо былі незваротна пашкоджаны. Паміраючы, ён паспеў патлумачыць, чаму спрабаваў забіць сябе[4]. У снежні 2024 года Кіберпартызаны заявілі, што ў якасці афіцыйнай прычыны смерці Аляксея Аўраменкі ў дакументах указаныя «іншыя недакладна пазначаныя і неўдакладненыя прычыны смерці»[5]. Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Паводле рашэння Савета Еўрапейскага саюза, Аўраменка адказваў за прымусовую пасадку пасажырскага рэйса FR4978 у Мінску 23 мая 2021 года, у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега[6][7]. З-за гэтага ж Аўраменку ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[8], Канада[9], Швейцарыя[10][11]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12]. 9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13][14]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia